2 траўня 2024, Чацвер, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі»

11

На сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжай Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму санкцыяў, уведзеных ЗША супраць ягонага рэжыму. Аб гэтым ён сёння казаў і ў інтэрв’ю агенцтву "Рэйтэр".

Беларусь і Расея з’яўляюцца ядром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і павінныя сумесна вырашаць праблемы, што ўзнікаюць у зоне дзейнасці АДБК, заявіў Аляксандр Лукашэнка пад час сёняшняй сустрэчы з Бардзюжай.

"Мы годна сябе паводзім, разумеем, што гэта зона адказнасці не толькі ў межах "саюзнай дзяржавы" з Расеяй, але і АДКБ. У АДКБ Беларусь і Расея з’яўляюцца ядром, прыйдзецца ўдваіх вырашаць гэтыя пытанні", - сказаў А.Лукашэнка.

Ён патлумачыў, што на дадзены момант ёсць праблемы з Еўрапейскім Звязам, хаця іх стала меней. Па словах беларускага кіраўніка, "асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі". "Не ведаю, чаму яны так настойліва прадпрымаюць намаганні па ціску на Беларусь", - заўважыў А.Лукашэнка.

У сваю чаргу М.Бардзюжа пагадзіўся з тым, што ў шэрагу рэгіёнаў свету, у прыватнасці ў Цэнтральнай Азіі, "становішча рэальна дастаткова вострае". Ён таксама дадаў, што "Беларусь з’яўляецца адной з самых актыўных краінаў, якія надзейна і сур’ёзна займаюцца пытаннямі калектыўнай бяспекі".

Як пазней заявіў журналістам Н.Бардзюжа, пад час ягонай сустрэчы з Лукашэнкай былі закранутыя пытанні ўдасканалення ваеннага ўзаемадзеяння.

Сёння Лукашэнка даў інтэрв’ю агенцтву "Рэйтэр"

"Пужаць нас санкцыямі не трэба, мы выжывем", - адзначыў Лукашэнка ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр". Па ягоных словах, Беларусь "абсалютна не фарсіруе ніякіх працэсаў, у тым ліку працэсаў пагаршэння адносінаў з амерыканцамі".

Закранаючы пытанні, звязаныя са скарачэннем персаналу амбасады ЗША ў Менску, прэзідэнт сказаў: "Калі амерыканцы хочуць тут мець 20, 30, 50 дыпламатаў - дзеля Бога. Але нам такія дыпламаты, якія працуюць на шкоду краіне, не спрыяюць нармалізацыі адносінаў, не патрэбныя".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках