5 траўня 2024, Нядзеля, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шабанах знайшлі авіябомбу

1

У менскім мікрараёне Шабаны экскаватаршчык, што выконваў працы па рамонце цеплатрасы, каўшом сваёй машыны разам з зямлёй зачарпнуў авіябомбу.

Яшчэ да прыезду сапёраў экскаватаршчык Игар Ленькевіч халаднакроўна распавёў аб знаходцы.

— Мы адразу выклікалі спецыялістаў МНС, якія пацвердзілі нашыя здагадкі аб авіябомбе. Як яна выглядае? Падобная да тлусценькага парсючка. Не, я не спужаўся, таму што мы прынялі ўсе меры перасцярогі. Да і вопыт ужо ёсць — гады тры таму я раскапаў супрацьтанкавую міну.

Вось такі вопытны капацель. Хаця прыехаўшы на месца знаходкі Генадзь Пазняк, намеснік начальніка ўпраўлення баявой службы ўнутраных войскаў МУС, ацаніў тое, што адбылося ў інтэрв’ю «Народнай газеце» крыху па-іншаму.

— Гэта савецкая авіябомба ФАБ-50, снараджаная галаўным узрывацелем механічнага дзеяння. Ёй не хапае толькі дадатковага доннага ўзрывацеля, які ўсталёўвалі поўнай надзейнасці. Ачышчаць бомбу ад зямлі мы не рызыкнем, але і без гэтага бачна, што каўшом было закранутае апярэнне. Думаю, што экскаватаршчык можа адсвяткаваць сёння другі дзень народзінаў. Што датычна яго спакою, то, думаю, ён проста ў шоку.

Знаходка авіябомбы — рэдкая для Менску з’ява. Асабліва ў гэтым месцы — побач з чыгункай, цеплатрасай і іншымі камунікацыямі, якімі нашпігаваная зямля. Што датычна прычынаў з’яўлення бомбы, то ці яна была пакінутая войскамі, ці не выбухнула пры падзенні.

Сапёры, што прыехалі, акуратна паклалі бомбу на насілкі і пагрузілі яе ў спецыяльны аўтамабіль. Пасля чаго “бомбамашына” павольна паехала на палігон. Там знаходка і была знішчаная накладным зарадам. Сыходзячы з характарыстык авияснарада, ягоныя асколкі разлятаюцца ў радыусе да 700 метраў, а ў радыусе 12 метраў ён парушае цагляную кладку. Таму Ігара сапраўды можна павіншаваць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках