29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: Лукашэнка выканаў толькі адно з 12 патрабаванняў, вылучаных Захадам

25
Амбасадар Расеі: Лукашэнка выканаў толькі адно з 12 патрабаванняў, вылучаных Захадам

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што магчымае паляпшэнне адносін беларускіх уладаў з ЕЗ і ЗША, якое можа рушыць услед у сувязі з рашэннем вызваліць палітвязняў, не можа пагоршыць узаемаадносіны з Расеяй, але адзначыў, што афіцыйны Менск выканаў толькі адно з 12 патрабаванняў Захаду.

"Я далёкі ад пункту гледжання, што гэта адаб'ецца на перспектывах беларуска-расейскіх адносін", - сказаў амбасадар. "Гэта ў інтэрасах Расеі", - дадаў ён.

Пры гэтым Сурыкаў заўважыў, што вызваленне са зняволення асоб, якія на Захадзе лічыліся палітычнымі зняволенымі, "гэта толькі першае з 12 патрабаванняў, прад'яўленых пазалетась беларускаму боку".

"Беларусь прыняла рашэнне памілаваць гэтых людзей, не здымаючы судзімасці, і спадара Казуліна і двух прадпрымальнікаў", - дадаў расейскі дыпламат.

Лукашэнка і Пуцін могуць сустрэцца ў Сочы

Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін могуць сустрэцца ў Сочы, заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"Сапраўды, можа адбыцца сустрэча Лукашэнка-Пуцін. Па нашай інфармацыі Ўладзімір Уладзіміравіч можа патрапіць на адпачынак у Сочы", - сказаў амбасадар, дадаўшы, "чаму бы не сустрэцца старым сябрам".

І зноў аб адзінай валюце

Надзвычайны і Паўнаважны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не выключае, што ў Беларусі і Расеі хуткім часам вярнуцца да тэмы адзінай валюты.

"Структура аплатнага балансу Беларусі наводзіць на думку ўвядзення адзінай валюты", - заявіў амбасадар.

Пры гэтым А.Сурыкаў падкрэсліў, што "гэта палітычнае рашэнне". Кажучы аб тым, ці абмяркоўвалася дадзенае пытанне на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расеі, амбасадар сказаў: "Я уважліва чытаў тое, што адбылося на сустрэчы Мядведзева і Лукашэнкі, і там ўсё напісана: з улікам сітуацыі, якая складваецца цяпер, і няпростых дзеянняў у эканоміцы і палітыцы трэба больш сур'ёзна зірнуць на нашыя ўзаемаадносіны, яны павінны стаць больш цеснымі".

Адказваючы на пытанне аб перспектывах пераходу на расейскі рубель у разліку за нафту і газ, А.Сурыкаў заўважыў, што гэта мала што дасць Беларусі. "Для Беларусі расейскі рубель таксама валюта, лепш абнуліць, уводзячы адзіную валюту. Тады станоўчы аплатны баланс Беларусі становіцца проста аглушальным", - сказаў амбасадар, дадаўшы, што для гэтага павінная адбыцца прадметная і дэталёвая гутарка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках