20 жнiўня 2019, aўторак, 13:49
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусаў дарма абвешвалі флікерамі?

42

На дарогах сёлета загінула на 50 чалавек больш, чым у мінулым годзе.

За 2008 год на дарогах Беларусі загінулі 1561 і параненыя 7510 чалавек, перадае «Комсомольская правда в Беларуси»са спасылкай на БелТА.

У 2007 годзе на дарогах рэспублікі загінула менш - 1512 чалавек, атрымалі раненні 7950 чалавек. У 2006 годзе загінулі 1726 чалавек, паранена - 8840.

Сярод розных катэгорый і відаў лідуюць ДТЗ з удзелам транспартнага сродку і пешахода - 2848, далей ідуць сутыкненні транспартных сродкаў – 2366.

Атрымліваецца, ідэя ДАІ з масавай «флікерызацыяй» насельніцтва бачных вынікаў не дала, і «зрабіць на 100 менш» не атрымалася...