18 траўня 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі даражэе абсалютна ўсё, акрамя жылля і аўтамабіляў

12

З-за крызісу кошты ва ўсім свеце падаюць, а ў Беларусі імгліва растуць. У краіне падаражэла амаль усё.

Аб тым, што ў Беларусі падаражэе, а што ня піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Кошты падвысяцца на:

ПРАДУКТЫ

Імпартныя прадукты (кансервы, макароны, крупы, рыба і морапрадукты, салодкае) ужо прадаюцца на 10 - 20% даражэй, чым летась. Кошты на новыя партыі тавара будуць залежаць ад курсу даляра і еўра. Будзе даражэць валюта, значыць, будзем і больш плаціць за прадукты.

Праўда, пастаўшчыкі і прадаўцы ўжо паспелі скарыстацца падзеннем рубля і паднялі кошты не на 20%, а на ўсё 40-65%. Урад за такія вольнасці пагражае прыцягнуць прадаўцоў да адказнасці і прымусіць вярнуць моцна завышаныя кошты назад. Гэта значыць, дапушчальная мяжа для імпарту - 20%.

Дзесьці на 5 - 10% могуць дадаць і айчынныя прадукты, бо ў шмат якіх з іх ёсць імпартная складнікі. Напрыклад, кансерванты, розныя спецыі і дадаткі, матэрыялы для пакавання. На 20 (а то і больш) адсоткаў падаражэюць садавіна і гародніна, якія прывозяцца з цёплых краінаў. Купляюць жа іх за дарогі даляр.

Што датычыць самых хадавых тавараў (хлеб, малако, мяса), дык кошты на іх па-ранейшаму рэгулююцца дзяржавай. У Мінэканомікі не адмаўляюць, што кошты будуць расці і на гэтыя тавары, аднак дакладныя лічбы пакуль не называюць. Калі зыходзіць з досведу мінулага года, дык малако, малочныя прадукты і хлеб могуць дадаваць мінімум па 10 - 20 рублёў у месяц, мяса - ад 300 рублёў. Праўда, аграрыі сцвярджаюць, што з-за крызісу яны могуць працаваць з яшчэ меншай выгадай, чым раней. Не выключана, каб падтрымаць працаўнікоў вёскі, могуць зноў падняцца закупачныя (і следам за імі і кошты ў крамах) на малако, ялавічыну, свініну. Яшчэ ў канцы мінулага года казалася аб падвышэнні ў межах 5%.

АЛКАГОЛЬ

Пастаўшчыкі прагназуюць, што кошты на імпартны алкаголь пойдуць уверх дзесьці ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Рост складзе ў сярэднім 20%. Прычына ўсё тая ж: рост курсу даляра і еўра. Зараз на прылаўках партыі, якія завезлі яшчэ ў канцы мінулага года. Дарэчы, не гледзячы на падзенне коштаў у свеце на некаторыя катэгорыі тавараў, алкаголь яшчэ нідзе не патаннеў.

БЫТАВАЯ ХІМІЯ, КВЕТКІ І ІНШАЯ ДРАБЯЗА

Новыя партыі пральных парашкоў, адбельвальнікаў, мыла і касметыкі будуць увезеныя ўжо з улікам новага курсу даляра. Акрамя таго, прадаўцы паспрабуюць закласці туды і страты з-за рэзкага патаннення рубля. Напрыклад, тую ж арэнду памяшканняў трэба аплачваць у рублях, але па курсе еўра. Так што рост коштаў, па прагнозах саміх іпэшнікаў, можа быць і больш за 20%. А жывыя кветкі і зусім падскочаць на 30% - да спісу прычынаў дадасца яшчэ і тое, што на гэтую групу тавараў дазволенае ўсталёўваць свабодныя кошты. На такую ж суму можа падняцца ў кошце і ўсякая драбяза (сувеніры, свечкі, рамкі для фатаграфіяў). А вось тавары, якія ўвозяць буйнымі партыямі і не так часта, як драбяза (сантэхніка, мэбля, будматэрыялы).

КРЭДЫТЫ

Пазычаць грошы ў банкаў па-ранейшаму будзе дорага. Як мяркуе аналітык партала InfoBank.by Кацярына СМІРНОВА, крэдыты могуць дадаць у сярэднім за год да 10% гадавых. А ужо сёння іх даюць пад рэкордна высокі адсотак - 20 - 30% гадавых. Усё з-за таго, што ў банкаў не так шмат свабодных рэсурсаў.

БЕНЗІН

Рэзкага зніжэння коштаў аўтааматарам чакаць не варта. І гэта прытым, што за апошні час нафта патаннела на сусветных рынках больш, чым у тры разы. Па ідэі, бензін павінен пайсці следам. Вось, напрыклад, у ЗША - краіне, якая купляе нафту, кошты на бензакалонцы апусціліся ўдвая. У нас такое немагчыма па двух прычынах. Па-першае, кошт паліва вызначае дзяржава. А па-другое, у кошце літра бензіну амаль палова - гэта падаткі, ад якіх у крызісны час казна не адмовіцца. А вытворцам з-за гэтага кошт зніжаць не выгодна.

КАМУНАЛКА

Кошты на паслугі ЖКГ у нас выраслі яшчэ ў пачатку студзеня. Так што ў лютым мы атрымаем жыроўкі, якія пацяжэюць у сярэднім на 10 даляраў. Напрыклад, вываз смецця падаражэў амаль у два разы. А ацяпленне (і без таго самы дарагі пункт) дадало 15%. Што будзе далей, чыноўнікі пакуль не кажуць. Але, мяркуючы па ўсім, яшчэ аднаго падаражэння не пазбегнуць. Справа ў тым, што зараз мы пакрываем дзяржаве крыху менш за 30% выдаткаў на ЖКГ (астатняе пакрываецца за кошт бюджэту). Па планах урада, да канца года гэты паказчык павінен павялічыцца яшчэ на 2%.

Кошты знізяцца:

ЖЫЛЛЁ

Яшчэ ў снежні, паводле звестак Realt.by, кошт упаў на 5 - 10%. Адбілася ў першую чаргу тое, што банкі практычна спынілі выдачу крэдытаў на нерухомасць. А 80% пагадненняў на гэтым рынку здзяйсняецца жа менавіта з дапамогай пазыковых грошай. Эксперты ўпэўненыя, што таннець далей будуць і новыя кватэры, і другасныя.

У агенцтвах нерухомасці адзначаюць, што ў Менску ўжо былі факты, калі прадаўцы саступалі пакупнікам 5 - 10 тысячаў даляраў! Фінансавы аналітык Сяргей ЧАЛЫ і зусім прадракае зніжэнне кошту да 900 "зялёных" за метр (у канцы мінулага года метр каштаваў $1900).

Чакаецца зніжэнне кошту і на рынку арэнды. Пакуль эксперты кажуць прападзенне кошту на жыллё, якое здымаецца, дзесьці на 20 - 30%. Па-першае, стане больш прапановаў (тыя, хто не зможа прадаць "лішнія" метры, будуць спрабаваць хоць нейк на іх зарабіць). А па-другое, зменшыцца попыт. Сваю ролю згуляе даляр, які падаражэў (бо менавіта амерыканскімі грашыма разлічваецца большасць арандатараў), а людзі, якія атрымліваюць зарплату ў рублях, проста не змогуць пацягнуць цяперашні кошт.

АЎТАМАБІЛІ

Ужываныя аўто будуць таннець. Попыт знізіцца. "Прадаўцы выстаўляюць адзін кошт, але пры з'яўленні пакупніка гатовыя скінуць 5 - 10%", - дзеляцца назіраннямі працаўнікі аднаго з менскіх аўтарынкаў. У аўтамабільных салонах - распродажы (кошт ужо зменшыўся мінімум на 10%). Эканаміст Леанід ЗАІКА мяркуе, што да лета машыны будуць каштаваць на 20% танней. Праўда, афіцыйныя дылеры кажуць, што прайс-лісты на новыя партыі складзеныя з улікам новага курсу даляра і прадказваюць падаражэнне мінімум на 5%.

АГУЛАМ:

Атрымліваецца, што танней можа стаць толькі тое, што з адной зарплаты не набудзеш. На аўтамабіль, а тым больш на кватэру, прыйдзецца збіраць. Затое на паўсядзённыя выдаткі (прадукты) трэба будзе аддаваць усё больш і больш. Дзе ўжо тут на кватэру назбіраць!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках