26 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пабудуе АЭС у Беларусі без тэндэру

20

Улады Расеі і Беларусі ў першым квартале 2009 года маюць намер падпісаць адпаведную міжурадавую дамову.

Аб тым, што будзе падпісаная дамова аб мірным выкарыстанні атамнай энергіі, якое дазваляе пабудаваць першую атамную станцыю ў Беларусі без тэндэру, паведаміў прадстаўнік дзяржкарпарацыі «Расатам».

Аб падпісанні міжурдамовы бакі дамовіліся ў сераду падчас перамоваў паміж урадам Беларусі і дэлегацыяй дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам», якія адбыліся ў Менску перадае, РІА «Новости».

«Па выніках перамоваў бакі дасягнулі дамоўленасці скончыць у першым квартале 2009 года падрыхтоўку і падпісаць міжурадавую дамову аб мірным выкарыстанні атамнай энергіі паміж дзвюма краінамі. Падпісанне гэтай дамовы адкрывае бакам магчымасць перайсці да прамых перамоваў па кантракце па будаўніцтве першай беларускай АЭС «пад ключ», – паведаміў прадстаўнік «Расатама» РІА «Новости».

Пляцоўка для будаўніцтва беларускай АЭС знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна Беларусі. Паўночны захад Беларусі — край найпрыгажэйшых азёр, размешчаных сярод маляўнічых пагоркаў. Месца, багатае запаведнікамі і заказнікамі. Недалёка размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках