11 чэрвеня 2026, Чацвер, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абяцае кіроўцам новае пасведчанне да 2011 года

15

Новы ўзор пасведчання кіроўцы, які адпавядае еўрапейскім стандартам, павінен быць распрацаваны ў Беларусі да 2011 года.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску старэйшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела рэгістрацыі экзаменацыйнай дзейнасці УДАІ МУС Дзмітры Гарыновіч, перадае «Інтэрфакс».

"Гэта будзе цалкам новы дакумент, які будзе адпавядаць усім стандартам ЕЗ і ўяўляць з сябе стандартную пластыкавую карту, у якую будуць унесеныя ўсе неабходныя звесткі пра кіроўцу, уключаючы і яго некаторыя фізіялагічныя асаблівасці, такія, як, напрыклад, група крыві", - паведаміў Д.Гарыновіч.

Паводле яго словаў, Дзяржаўтаінспекцыя ў цяперашні час ужо займаецца распрацоўкай новага пасведчання кіроўцы, кансультуючыся з ўсімі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі і аналізуе пасведчанні кіроўцы іншых еўрапейскіх дзяржаваў. "Зусім нядаўна мы атрымалі новае пасведчанне кіроўцы з Малдовы. Гэтая пластыкавая карта адпавядае ўсім патрабаванням ЕЗ", - адзначыў старэйшы інспектар.

Паводле яго словаў, замена пасведчанняў кіроўцы будзе праходзіць паэтапна, па меры таго як у старых пасведчанняў будзе сканчацца тэрмін дзеяння.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках