Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць на допыт
2- 29.01.2009, 13:33
Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Дзьякову выклікаюць у РУУС Цэнтральнага раёна.
У позве, якую дзяўчына атрымала сёння раніцай зазначана, што яна абавязаная з'явіцца для допыта ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе 30 студзеня ў 9.00.
Як паведаміла Дзьякова, на працягу апошніх двух месяцаў ёй тэлефанавалі розныя людзі, і, прадстаўляючыся супрацоўнікамі міліцыі, патрабавалі з'явіцца то ў РУУС Цэнтральнага раёна, то ў РУУС Фрунзенскага раёна. У адказ на патрабаванне даслаць позву, яны пагражалі і абражалі яе.