Малюнак дня. Шукаем незалежных экспертаў
1- 29.01.2009, 17:34
У краіне як грыбы пасля дажджу з'яўляюцца працоўныя групы і кардынацыйныя саветы з удзелам незалежных экспертаў.
Спачатку па краінавым маркетынгу, потым па СМІ, па правах чалавека пры Адміністрацыі прэзідэнта… Па паляпшэнні выбарчага заканадаўства хутка будзе з БДІПЧ разам.
Увогуле, з'яўляюцца гэтыя структуры з такой ашалелай хуткасцю, што, таго і глядзі, незалежныя эксперты хутка ў краіне скончацца.
Таму, жартуе інтэрнэт-партал TUT.BY, на самым высокім узроўні было прынятае рашэнне аб стварэнні кардынацыйнага савета з удзелам незалежных экспертаў і прыцягненнем тагасветных сіл па выяўленні гэтых самых незалежных экспертаў.
Ілюстрацыя: Ганна КОЎШАР
