Апазіцыянера арыштавалі за распаўсюд бюлетэняў
- 28.10.2009, 9:32
У Берасці ўвечары 27 кастрычніка падчас правядзення інфармацыйнай акцыі быў затрыманы актывіст дэмакратычных сілаў Іван Стасюк.
Актывіста «Маладога фронту» Івана Стасюка затрымалі ў інтэрнаце Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Пушкіна. Там актывіст распаўсюджваў грамадска-палітычны бюлетэнь «Дзедзіч», які выдае ініцыятыўная група берасцейскай моладзі, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.
«Супрацоўнікі міліцыі даставілі Стасюка ў Ленінскі РАУС Берасця, адкуль яго адпусцілі праз пяць хвілінаў без складання пратаколу», — адзначыў праваабаронца.
Да гэтага Стасюк паспеў распаўсюдзіць 150 асобнікаў бюлетэня. На момант затрымання ў яго заставалася 20 асобнікаў. Міліцыя іх не канфіскавала.