19 траўня 2024, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакцыны супраць грыпу ў Менску больш няма

103
Вакцыны супраць грыпу ў Менску больш няма

Нягледзячы на гібель людзей ад пнеўманіі і павелічэнне колькасці хворых на свіны грып, кампанія па імунізацыі насельніцтва скончылася.

Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер загадчыца эпідэміялагічным аддзелам Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка, «вакцына, якая была закупленая цэнтралізавана за сродкі з дзяржаўнага бюджэту, скончылася, яе больш няма».

«Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу і ВРВІ ў Менску скончаная», - удакладніла Фісенка.

«Мы не рэкамендуем менчукам звяртацца ў медыцынскія ўстановы адносна вакцынацыі, таму што прышчапляць няма чым», - падкрэсліла яна.

Фісенка паведаміла, што «дадаткова вакцыну закупляць не будуць. Так хутка закупіць вакцыну нельга - на гэта сыходзіць прыкладна месяц».

Адказваючы на пытанне пра тое, як адаб'ецца гэта на эпідэміялагічнай сітуацыі, Фісенка сказала: «тое, што вакцына скончылася, гэта ні дрэнна, і ні добра. Яе проста няма. Нават калі б яна была, мы б усё адно ўсіх прышчапіць не паспелі. Хаця сёлета прышчэплена ў Менску больш людзей, чым звычайна».

«У нас атрымалася прышчапіць больш за 10% насельніцтва Менска, летась было каля 9%», - удакладніла спецыяліст.

Фісенка адзначыла, што «магчыма, камерцыйныя ўстановы будуць дамаўляцца з пастаўшчыкамі».

Закранаючы пытанні пра вакцынацыю школьнікаў, Фісенка паведаміла, што «пакуль дзеці былі на вакацыях, мы паспрабавалі іх прышчапіць. Сёння быў апошні дзень, калі дзецям рабілі прышчэпкі».

Як паведамляў сайт charter97.org, вакцыны ж ад свінога грыпу ў Беларусі дагэтуль няма. У Мінздароўя абяцаюць, што вакцына будзе закупленая ў Расіі, аднак калі яна паступіць у краіну, невядома.

Тым не менш, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі на 12 лістапада, зарэгістравана 165 выпадкаў лабараторна пацверджанага пандэмічнага грыпу А (H1N1).

На 9 лістапада ў Беларусі, па дадзеных Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, было зарэгістравана 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання, выкліканых вірусам грыпу A (H1N1).

8 лістапада намесніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Валянціна Качан паведаміла, што ў краіне зафіксавана 102 такія выпадкі. Паводле афіцыйных дадзеных (на 4 лістапада), ад свінога грыпу памерлі 7 чалавек.

Такім чынам, усяго за 4 дні, паводле афіцыйнай статыстыкі, на свіны грып у Беларусі захварэла 63 чалавека.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках