2 траўня 2024, Чацвер, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: «Рашэнне Еўразвяза – драконаўскае»

73

Старшыня ЦВК Беларусі пракаментавала рашэнне ЕЗ падоўжыць на год санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў.

Рада Еўразвяза 17 лістапада прыняла рашэнне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска да кастрычніка 2010 года. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка. Неўязная ў краіны ЕЗ старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала гэтае рашэнне «драконаўскім».

«Я лічу гэта рашэнне драконаўскім і недэмакратычным, -- заявіла Ярмошына ў інтэрв’ю «Радыё Свабода». -- Змяніліся часы, і ўсялякае абмежаванне правоў грамадзянаў, нават калі яны дзяржаўныя чыноўнікі, не адпавядае рэаліям 21-га стагоддзя. Абмяжоўваць можна толькі людзей, якія ўяўляюць грамадскую небяспеку. Гэта супярэчыць гуманітарным мэтам, якія абвяшчае ЕЗ. Гэта вельмі дрэнна і для працы. Заклапочанасць выказваюць мае калегі з асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы ў звязку з тым, што я з’яўляюся неўязной. Праз год адбудзецца юбілейная канферэнцыя ў Будапэшце з нагоды 20-годдзя асацыяцыі, і я думаю, што калегі будуць расчараваныя, бо гэта ставіць пад пытанне магчымасць майго ўдзелу. І яшчэ гэта прафэсійныя сувязі. Мы можам сустрэцца толькі на менскай тэрыторыі. Хаця мяне мае калегі не могуць запрасіць у тыя ці іншыя краіны дзеля абмеркавання дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Для чаго гэта робіцца? Гэта ўсе поўная бязглуздзіца. Гэта неразумна, недэмакратычна, але прадказальна».

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія адбыліся ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

17 лістапада Рада Еўразвяза прыняла рашэнне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска да кастрычніка 2010 года. Адначасова гэтыя санкцыі «замарожаны» да кастрычніка. Рашэнне было ўхвалена без спецыяльнага абмеркавання.

Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзеныя ў 2004 годзе супраць чатырох беларускіх чыноўнікаў, да 2006 года спіс павялічыўся да 41 чалавека.

У кастрычніку 2008 года кіраўнік МЗС краін ЕЗ прыпыніў на паўгады дзеянне санкцый для 36 асобаў з гэтага спісу. У ім засталіся пяць чалавек – тыя, каго Еўропа падазрае ў датычнасці да палітычных выкраданняў у 1999-2000 гадах (экс-міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былыя дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман і камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка), а таксама кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына – за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэферэндумаў.

16 сакавіка 2009 года на паседжанні ў Брусэлі замарозка санкцый была падоўжана ўжо на дзевяць месяцаў. Пры гэтым дзеянне дадзенага спіса працягвалася на год. Тады ж было заяўлена пра магчымасць поўнай адмены абмежавальных мер.

Брусэль удакладніў пяць прыярытэтных сфераў, дзе Беларуі патрэбныя паляпшэнні: рэформа выбарчага заканадаўства; забеспячэнне свабоды аб’яднанняў; стварэнне ўмоваў для дзейнасці няўрадавых арганізацый; свабоды прэсы; зняцця абмежаванняў для свабоды асобы.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках