17 траўня 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя пагадзілася правесці «Паўночную плынь» па сваёй тэрыторыі

13

Урад Швецыі даў згоду на будаўніцтва газаправода Nord Stream праз тэрыторыю сваёй асаблівай эканамічнай зоны ў Балтыйскім моры.

Пра гэта па выніках паседжання ўрада краіны паведаміў міністр па ахове навакольнага асяроддзя Швецыі Андрэас Карлгрэн, перадае Associated Press.

Цяпер будаўніцтва газаправода засталося ўхваліць уладам Фінляндыі, Расеі і Нямеччыны. У канцы кастрычніка прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін абмеркаваў са сваім фінскім калегам Маці Ванханэнам тэрміны разгляду праекту ўрадам Фінляндыі.

Праект «Паўночная плынь» рэалізуе кампанія Nord Stream AG, якая з'яўляецца сумесным прадпрыемствам ААТ «Газпрам» (51%), нямецкіх канцэрнаў BASF і E.On (па 20%) і N.V. Nederlandse Gasunie (9). Пракладзены па дне Балтыйскага мора газаправод Nord Stream упершыню забяспечыць наўпроставыя пастаўкі расейскага прыроднага газу ў Заходнюю Еўропу. Сыравіннай базай Nord Stream вызначанае Штокманаўскае радовішча, ліцэнзіяй на засваенне якога валодае даччыная кампанія Газпрама - ЗАТ «Паўнмарнафтагаз». Праектная магутнасць газаправода складзе 55 млрд куб. м. Першая нітка марскога газаправода магутнасцю 27,5 млрд куб. м будзе ўведзеная ў эксплуатацыю ў канцы 2011г., другая (таксама на 27,5 млрд куб. м) - у 2012г.

Будаўніцтва газаправода плануецца на тэрыторыі Расеі, Фінляндыі, Швецыі, Германіі і Даніі. Данія першай з гэтых краінаў дала згоду на будаўніцтва ўчастку газаправода працягласцю 1,223 тыс. км.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках