10 чэрвеня 2026, Серада, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі мабільны тэлефон, як дзве кроплі вады, падобны да расейскага (Фота)

77

«Мастоўская сельгастэхніка» прэзентавала новую мадэль сотавага тэлефона.

Але вось праблема: заяўлены як унікальны, беларускі мабільнік, як дзве кроплі вады, падобны да расейскага, які яшчэ ўлетку выпусціла кампанія «Мегафон», адзначае «Салідарнасць».

Яшчэ ў траўні прадстаўнікі «Мастоўскай сельгастэхнікі» заявілі пра свае планы «зрабіць тэлефон, які адрозніваўся б ад усіх іншых тэлефонных апаратаў». Меркавалася, што гэта будзе мабільнік для пажылых людзей. З мінімальнымі функцыямі і, адпаведна, даступным коштам.

Тым часам прадстаўленая мадэль, якую ў хуткім часе збіраюцца выпускаць айчынныя вытворцы, апынулася адзін да аднаго падобная да тэлефону, які ўжо з лета выпускае кампанія «Мегафон». Памеры апарата, лічбы і нават малюначкі на ніжніх кнопках гэтых мадэляў абсалютна аднолькавыя.

Хто ў каго скраў ідэю ці гэта проста фатальнае супадзенне, невядома.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках