«Малады Фронт» будзе судзіцца з менскімі ўладамі
6- 12.02.2009, 14:04
«Малады Фронт» падае скаргу ў суд на Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, якія пратэрмінаваў адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця і канцэрта 14 лютага.
Адказ мусіў прыйсьці найменей за 5 дзён да акцыі – 9 лютага.
Адна з заяўніц акцыі, Кася Галіцкая, увечары 11 лютага атрымала адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню Любові. Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця і канцэрту на падставе таго, што месца збору – плошча Якуба Коласа, знаходзіцца каля мэтро, што супярэчыць артыкулу 9 закона "Аб масавых мерапрыемствах".
Альтэрнатыўнага месца Менгарвыканкам не прадставіў.
Сьвяткаваньне Дня Любові адбудзецца ў заплянаваным фармаце бязь зьменаў, - пра гэта паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».