24 кастрычнiка 2021, Нядзеля, 15:42
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Google адсудзіў дамен google.by

7

Па просьбе electroname.com прадстаўнік кампаніі Google пракаментаваў сітуацыю з даменам google.by. Падаем адказ Дзмітрыя Шаломкі, украінскага прадстаўніка кампаніі.

"Дамен Google.by быў зарэгістраваны трэцім бокам, які не меў ніякага дачынення да Google, і цалкам капіяваў наш сайт. У сувязі з гэтым мы звярнуліся ў суд з пазовам пра парушэнне правоў на таварны знак і фірменнае найменне. Справа разбіралася ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь у снежні 2008 года, і рашэнне было прынятае на карысць Google.

Суд пастанавіў адмяніць рэгістрацыю гэтага дамена, у выніку чаго ў студзені 2009 года Google змог зарэгістраваць даменнае імя google.by. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя працы да запуску сэрвісаў Google на гэтым дамене, і праз некаторы час ён будзе функцыянаваць у звычайным рэжыме сайта Google".

Гэтую інфармацыю electroname.com таксама пацвердзіла Ала Заброўская, дырэктар па сувязях з грамадскасцю Google Russia.