10 чэрвеня 2026, Серада, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер зьвярнуўся ў пракуратуру з нагоды зьбіцьця 14 лютага

1

Зьбiты АМАПам падчас акцыі 14 лютага актывіст «Маладога фронту» Павал Кур'яновіч падаў заяву ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска.

Нагадаем, што падчас мірнага шэсьця на акцыі «Маладога фронту», прысведчаннай дню Святого Валінтына, Павал Кур'яновіч разам зь іншымі хлопцамі быў моцна зьбіты амапаўцамі: яго зьбівалі нагамi па галаве і целу, адзін удар патрапіў на вока, ад чаго ўтварылася гематома.Таксама ў маладафронтаўца былі сколатыя некалькі зубоў і парванае адзеньне.

Раней «Малады фронт» ад імя Зьмітра Дашкевіча, Міколы Дземідзенкі, Паўла Кур'яновіча і Вадзіма Ханяўкі падаваў супольную заяву аб правядзеньні пракурорскай праверкі па факце разгону акцыі і зьбіцьці яе ўдзельнікаў.

Павал Кур'яновіч вырашыў падаць асобную заяву і спадзяецца, што справа атрымае працяг.

У заяве Павал Кур'яновіч патрабуе:

«1.Высьвятліць, што гэта за людзі ўдзельнічалі ў маім зьбіцьці;

2. Правесьці праверку па факце, выкладзенаму ў дадзенай скарзе, даць прававую адзнаку дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі;

3. Далучыць да ўстаноўленай законам і нарматыўнымі дакумэнтамі МУС адказнасьці вінаватых у парушэньнях супрацоўнікаў міліцыі;

4. Праінфармаваць мяне ў прадугледжаныя законам тэрміны аб выніках праведзенай праверкі і прынятых мерах па пакараньню вінаватых з пазначэньнем ці прадстаўленьнем копій распарадчых дакументаў УУС ці іншых органаў, якія пацьвердзяць далучэньне вінаватых да адказнасьці;

5. Забясьпечыць належны медыцынскі дагляд і дапамогу».

Нагадаем, што 14 лютага ў Менску была жорстка разагнаная акцыя моладзі, прымеркаваная да Дня святога Валянціна. Супраць удзельнікаў мірнай акцыі быў кінуты АМАП, узброены дубінкамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках