14 траўня 2024, aўторак, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэжым возьме ў Расеі новы крэдыт ужо ў сакавіку?

19

У сакавіку плануецца ўцягванне ў таваразварот паміж Расеяй і Беларуссю новага расейскага крэдыту.

Пра гэта падчас візіту ў Санкт-Пецярбург 27 лютага заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

«Мы звязваем гэты крэдыт у 100 мільярдаў рублёў (каля 3 мільярдаў даляраў) з пытаннем таваразвароту паміж Беларуссю і Расеяй. Мы лічым, што ва ўмовах фінансавага крызісу мы б маглі на пляцоўцы Расея-Беларусь эфектыўна працаваць з расейскім рублём», - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

«У лютым-сакавіку ўжо рэальна запусціць гэтыя 100 млрд у наш таваразварот», - зазначыў прэм'ер.

Беларускі прэм'ер таксама паведаміў, што дакументы аб вылучэнні Расеяй Беларусі крэдыту ў $1 млрд будуць падпісаныя ў найбліжэйшыя дні.

«У цяперашні час нашыя спецыялісты знаходзяцца ў Маскве з тым, каб ужо сёння-заўтра падпісаць гэты дакумент», - сказаў Сяргей Сідорскі.

Ён падкрэсліў, што гэты крэдыт прызначаны для падтрымання курсу беларускага рубля.

Па словах Сідорскага, мяркуецца, што крэдыт будзе вылучаны двума роўнымі долямі: $500 млн у лютым і $500 млн у сакавіку.

Нагадаем, што першы транш стабкрэдыту паступіў на рахунак беларускага Мінфіна ў Нацбанк Беларусі 18 лістапада 2008 года. Дзяржаўны крэдыт РФ у 2 мільярды даляраў дадзены на 15 гадоў па стаўцы LIBOR плюс 3% гадавых з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на пяць гадоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках