Беларускую журналістку будуць судзіць за асвятленне мірнай акцыі
1- 20.05.2009, 10:46
На 20 мая прызначаны суд па справе карэспандэнта «Радыё Рацыя» Тамары Шчэпеткінай. Яе вінавацяць у парушэнні грамадскага парадку падчас правядзення масавага мерапрыемства.
Яе затрымалі 26 красавіка ў Бярозе ў той час, калі яна вярталася з акцыі «Свечка памяці», на якой яна выконвала свае прафесійныя абавязкі, паведамляе baj.by.
Па словах журналісткі, пасля затрымання яе адвезлі ў Бярозаўскі РАЎС, дзе склалі пратакол затрымання. Журналістка лічыць сябе невінаватай, паколькі не ўдзельнічала ў мерапрыемстве, а толькі асвятляла акцыю «Свечка памяці», якая была прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС.