10 чэрвеня 2026, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» судзяць за акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» судзяць за акцыю ў гадавіну аварыі на ЧАЭС

21 траўня а 14-й гадзіне пачнецца суд над віцебскім актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Кастусём Івановым.

Моладзевы актывіст абвінавачваецца ў непадпарадкаванні загадам супрацоўніка міліцыі, перадае «Радыё Рацыя».

Нагадаем, што пад час правядзення вулічнай акцыі ў Віцебску да гадавіны чарнобыльскай катастрофы Кастуся Іванова затрымалі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі юнака ў тым, што ён сарваў пагон міліцыянту.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі дэмакратычнага актывіста судзяць за адзначэнне чарнобыльскай трагедыі. Так, на 25 траўня атрымалі позвы ў суд з нагоды чарнобыльскага шэсця лідзкія актывісты «Маладога Фронту» Яўген Руды і Ганна Бунько, ужо адбыўся суд над берасцейскім маладафронтаўцам Яўгенам Скрабцом А 20 траўня будуць судзіць незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну, якая асвятляла акцыю «Свечка памяці» ў Бярозе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках