27 красавiка 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменніку Уладзіміру Арлову зрабілі аперацыю на сэрца

6

Аперацыя была праведзеная 6 траўня ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялогія».

Яна насіла планавы характар пасля тэрміновага хірургічнага ўмяшання паўгадавой даўніны па выдаленні тромбаў і ўсталяванні стэнтаў у сэрца, паведамляе БелаПАН. Аперацыя патрабавалася для таго, каб паглядзець, як прыжыліся стэнты і як функцыянуе сэрца пісьменніка.

Як адзначыла жонка празаіка Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў добра перанес аперацыю і зараз адчувае сябе нядрэнна.

Нагадаем, 6 лістапада 2008 года пісьменнік быў праапераваны Алегам Паланецкім у сувязі са стэнозам — звужэннем артэрыяў і дробнаачаговым інфарктам. Напярэдадні Арлоў знаходзіўся ў Лондане, дзе прымаў удзел у Дні памінання продкаў «Дзяды» і калоквіюме, прысвечаным Янку Купалу і Якубу Коласу. Пасля вяртання ў Менск пісьменнік звярнуўся да ўрачоў, быў шпіталізяваны і прааперыраваны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках