Нобелеўскую прэмію па літаратуры прысудзілі Марыё Варгасу Льёсу
6- 7.10.2010, 14:21
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2010 годзе стаў перуанскі празаік, драматург, палітык Марыё Варгас Льёса.
74-гадовага пісьменніка ўзнагародзілі з фармулёўкай «за дэталёвае апісанне структуры ўлады і за яскравае выяўленне чалавека, які паўстае, змагаецца і церпіць паразу», перадае Lenta.ru.
Празаік праславіўся дэбютным раманам 1963 года «Горад і сабакі»; сярод іншых яго кнігаў - «Зялёны дом», «Шчанюкі», «Гутарка ў саборы». Варгас Льёса шмат перакладаўся на расейскую мову. Яго лічаць адным з вядучых лацінаамерыканскіх празаікаў XX стагоддзя і ставяць у адзін шэраг з такімі наватарамі як Борхес, Гарсіа Маркес, Картасар.