10 чэрвеня 2026, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазырскім раёне cкралі больш за 30 вулічных ліхтароў

7

Крадуць у Беларусі ўжо не толькі чыгуначныя рэйкі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, крымінальная справа ўзбуджаная 11 лютага Мазырскім РАУС па факце крадзяжу 31 ліхтара вонкавага асвятлення з лініі электраперадачы ў раёне вёскі Дразды Мазырскага раёна.

Крадзеж быў учынены невядомым прыкладна з 29 снежня 2009 года па 29 студзеня 2010 года. Урон склаў каля 6,5 млн. рублёў.

У Мазырскім РАУС зазначылі, што з такім злачынствам сутыкаюцца ўпершыню. Ліхтары былі ўсталяваныя нядаўна. Мяркуецца, што зламыснік выкраў іх для продажу ці для прамысловага выкарыстання. Вядзецца пошук падазраваных, з месца здарэння ўзяты фрагмент кабелю.

Нагадаем, што ўвечары 5 лютага ў Лунінце міліцыянты затрымалі аўтамабіль. Ім кіраваў 30-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Кажан-Гарадок.

У салоне мікрааўтобуса ляжаў 21 кавалак металічных рэек. Іх мужчына выкраў з дапаможнай чыгуначнай галіны, якая не выкарыстоўваецца, ад станцыі Лунінец да прадпрыемства «Палессеэлектрамаш»

Зламыснік спачатку распілаваў рэйкі на кавалкі, а ўжо потым і вывез. Агульная вага канфіскаваных кавалкаў склала амаль дзве тоны (1.800 кг). Урон, прычынены РУПП «Палессеэлектрамаш», складае больш за 1 млн. рублёў.

Затрыманы патлумачыў, што рэйкі яму спатрэбіліся для сябе. 10 лютага аддзяленнем дазнання Лунінецкага РАУС у дачыненні да яго ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках