1 траўня 2024, Серада, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ асцерагаецца, што закон аб інтэрнэце накіраваны супраць незалежных сайтаў

3

Офіс прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ падрыхтаваў экспертызу ўказу Лукашэнкі аб цэнзуры інтэрнэту.

Дакумент ужо накіраваны беларускім уладам. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказу з пункту гледжання міжнародных экспертаў у галіне свабоды выказвання, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Пра гэта кажацца ў Рэгулярнай справаздачы, якую прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці падрыхтаваў для Пастаяннай Рады Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Справаздача быў прадстаўленая 4 сакавіка.

Згодна з аналіза экспертаў АБСЕ, указ Лукашэнкі №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», падпісаны 1 лютага 2010 года, утрымлівае шэраг станоўчых момантаў, у прыватнасці:

– інфармацыя аб органах улады будзе дасягальная грамадзянам (у тым ліку журналістам), паколькі палажэнні ўказу прадугледжваюць адказнасць гэтых установаў за размяшчэнне інфармацыі аб сваёй дзейнасці на іх сайтах;

– аўтарскае права ў інтэрнэце будзе абароненае;

– правайдэры інтэрнэт-паслугаў будуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю па заяўным прынцыпе;

– правайдэры інтэрнэт-паслугаў не будуць адказваць за інфармацыю, размешчаную ў інтэрнэце.

«Што датычыць гэтых палажэнняў указа, шмат што будзе залежаць ад таго, як яны ўжываюцца, - кажацца ў справаздачы. – Прававы інструмант, які будзе ўжывацца, павінен выключаць небяспеку абмежавання свабоды інтэрнэту ў Беларусі».

Галоўныя падставы для непакою, якія вызначылі эксперты АБСЕ, датычаць наступных палажэнняў указу:

– Указ абавязвае ўласнікаў і адміністратараў інтэрнэт-парталаў і адміністратараў інтэрнэт-клубаў і інтэрнэт-кавярняў праводзіць ідэнтыфікацыю іх наведнікаў, захоўваць гэтыя запісы і асабістыя дадзеныя карыстальнікаў. Гэтае ж правіла ўжываецца і да тэхнічных сродкаў карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, якія выкарыстоўваюцца для падключэння да інтэрнэту.

– Незразумела, хто і як будзе вызначаць сутнасць інфармацыі, у дачынні да якой будзе атрыманы запыт на абмежаванне доступу. Вызначэнне тыпаў шкоднай інфармацыі паводле беларускага заканадаўства дапускае прававую двухсэнсоўнасць катэгорыяў.

– У выпадку немагчымасці выканання загада адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнэт-паслугаў, адказнасць за змест пераходзіць на правайдэраў інтэрнэт-паслугаў, уласнікаў і адміністратараў пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэтам.

– Пералік інфармацыі, якая павінна быць размешчаная на вэб-сайтах органаў улады і іншых дзяржустановаў, вельмі абмежаваны;

– Указ патрабуе, каб у матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт, утрымліваліся гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі. Гэта з'яўляецца дадатковым патрабаваннем да рэдакцыяў, якое не можа быць выкананае ў выпадку, калі першакрыніцай з'яўляецца не крыніца ў Інтэрнэце.

Прымаючы да ўвагі вышэйпералічанае і той факт, што канкрэтныя правілы палажэнняў указу будуць распрацаваныя да 1 траўня, эксперт АБСЕ выказаў шэраг рэкамендацыяў, якія адпавядаюць абавязальніцтвам АБСЕ у галіне свабоды слова.

– адмяніць абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў і іх тэхнічных сродкаў падключэння да інтэрнэту;

– патлумачыць значэнне і працэдуру ўвядзення абмежаванняў на распаўсюджванне забароненай інфармацыі;

– патлумачыць сферы адказнасці правайдэраў інтэрнэт-паслугаў у выпадку немагчымасці выканання загада адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнэт-паслугаў;

– разгледзець магчымасць патрабавання да органаў улады і іншых дзяржаўных установаў публікаваць інфармацыю не толькі пра іх дзейнасць, але і пра вынікі гэтай дзейнасці;

– адмяніць патрабаванне ўключаць гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі ў матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт;

«Я спадзяюся, што гэтыя прапановы будуць улічаныя пры далейшай распрацоўцы заканадаўства, якое датычыць інтэрнэту ў Беларусі, - адзначыў Міклаш Харашці. – Мой офіс працягне дапамагаць Беларусі ў рэфармаванні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Мы гатовыя разам з беларускімі ўладамі арганізаваць круглы стол па пытаннях заканадаўства ў галіне Інтэрнэт».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках