10 чэрвеня 2026, Серада, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае атручванне дзяцей у пінскім дзіцячым доме

Больш за 80 выхаванцаў дзіцячага садка шпіталізаваныя ў Пінску з падазрэннем на кішэчных інфекцыю.

Пра гэта БелТА паведамілі ў пракуратуры Пінскага раёна.

«Пачынаючы з 20 сакавіка ў шпіталь з прыкметамі вострага кішэчнага расстройства і высокай тэмпературай сталі паступаць дзеці, якія выхоўваюцца ў яслях-садку № 29 Пінска. На сённяшнюю раніцу шпіталізаваныя 86 дзяцей і трое выхавальнікаў дзіцячага садка. Акрамя таго, пяцёра дзяцей знаходзяцца на амбулаторным лячэнні», - распавялі ў пракуратуры.

Частка дзяцей шпіталізаваная ў Пінскі гарадскі шпіталь, а частка - у інфекцыйны шпіталь (філіял Пінскга гарадскога), размешчаны ў вёсцы Малоткавачы. Створаная камісія, якую ўзначальвае галоўны санітарны ўрач Берасцейскай вобласці. Усе хворыя забяспечаныя медыкаментамі і належным лячэннем. «Стан дзяцей у асноўным ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці», - удакладнілі ў пракуратуры.

Па факце масавага атручвання ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1. арт. 336 («Парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў, якое пацягнула па неасцярожнасці захворванне ці атручванне людзей») КК Беларусі. Паволе папярэдняй інфармацыі ўжо вядома, што пры прыгатаванні ежы быў парушаны шэраг санітарных правілаў. У дзіцячым садку праведзеныя эпідмерапрыемствы, і ён часова зачынены.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках