26 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КНДР чалавека пакаралі смерцю за званок у Паўднёвую Карэю

28

Пакаранне смерцю грамадзяніна Паўночнай Карэі адбылося ў канцы студзеня, аднак вядома пра гэта стала толькі зараз.

Грамадзянін Паўночнай Карэі быў публічна пакараны за званок па мабільным тэлефоне свайму знаёмаму ў Паўднёвай Карэі, якому ён распавёў аб цэнах на рыс і ўмовах жыцця ў КНДР, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва «Йонхап».

Пакаранне смерцю адбылося ў канцы студзеня, аднак вядома пра яго стала толькі зараз. Пра асуджанага паўночнакарэйца вядома, што яго звалі Чон, ён працаваў на адным з абаронных прадпрыемстваў на поўначы краіны.

У КНДР існуе легальны мабільны аператар, зона дзеяння якога ў асноўным пакрывае сталіцу краіны Пхеньян. Пры гэтым абанентам забаронена тэлефанаваць за мяжу. Многія жыхары паўночных раёнаў карыстаюцца для перамоваў з сваякамі і знаёмымі, якія з знаходзяцца за мяжой, тэлефонамі, што нелегальна ўвезены з Кітая.

Улады краіны зрабілі больш жорсткімі меры пакарання за выкарыстанне незарэгістраваных тэлефонаў. Агенцтва ўдакладняе, што Чон стаў першым жыхаром КНДР, прысуджаным да вышэйшай меры пакарання за званок па нелегальным тэлефоне.

Суразмоўца Чона ўцёк з КНДР у Паўднёвую Карэю ў 2001 годзе і зараз жыве ў Сеўле.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках