2 траўня 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ведомости»: Смерць журналіста Бябеніна - удар па апазыцыі Беларусі

8

Пад такой назвай сёння выйшаў артыкул у расейскай газеце пра смерць кіраўніка і заснавальніка сайта charter97.org.

Як піша газета «Ведомости», у Беларусі працягваецца расследаванне абставінаў смерці вядомага апазіцыянера Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка сайта «Хартыя-97». Цела Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Асноўная версія следства - самагубства.

У суботу на допыт у менскую абласную пракуратуру быў выкліканы кіраўнік палітычнага руху «Еўрапейская Беларусь» і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў. Бябенін быў сябрам яго каманды і павінен быў прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да выбараў.

«У мяне з'явілася яшчэ больш сумненняў, што гэта было самагубства», - заявіў Саннікаў журналістам «Хартыі-97». Следства не ўстанавіла дакладную дату смерці Бябеніна. «Калі яны не могуць з упэўненасцю выявіць час смерці, як яны могуць казаць, з-за чаго чалавек памёр?», - здзіўляецца палітык.

У Бябеніна адсутнічаў матыў для самагубства, сцвярджаюць яго калегі. «Няма перадсмяротнай запіскі, няма праблемаў на працы, ёсць любімая жонка, сыны, бацькі, брат. Чалавек збірае сваіх сяброў на прэм'еру фільма, а потым знікае», - пракаментаваў афіцыйныя дадзеныя экспертызы каардынатар «Хартыі-97» Дзмітрый Бандарэнка.

«Бябенін стварыў самы наведвальны медыя-рэсурс у інтэрнэце, «Хартыя-97» - радыкальны апазіцыйны сайт, зразумела, што ў яго былі пастаянныя праблемы з уладамі. Калі прыняць версію, што гэта было забойства, то на паверхні ляжыць версія аб дачыненні беларускіх уладаў, якія ўжо шмат гадоў вядуць вайну з незалежнымі СМІ», - кажа беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек у нядзелю заклікаў улады Беларусі правесці дбайнае расследаванне смерці Бябеніна.

Найбольш верагоднай Карбалевічу падаецца версія аб дачыненні спецслужбаў, якія ўжо былі замяшаныя ў знікненні і смерці журналіста расейскага «Первого канала» Дзмітрыя Завадскага ў 2000 годзе.

У апошні час да «Хартыі-97» была прыкаваная ўвага КДБ і МУС Беларусі. Увесну ў рэдакцыі і кватэры журналісткі Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава быў праведзены ператрус. Галоўнага рэдактара Наталлю Радзіну падчас ператрусу ў рэдакцыі ўдарылі па твары, распавядала яна тады. Прычынай ператрусу сталі матэрыялы сайта, у якіх распавядалася пра незаконнае паляванне на рэдкіх жывёлаў, якое праводзілі высокапастаўленыя супрацоўнікі МУС. У беларускіх апазіцыйных СМІ раскручванне «паляўнічай» справы звязвалі з вайной двух спецслужбаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках