10 чэрвеня 2026, Серада, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Кыргызстана ў Беларусі падала ў адстаўку

1

Амбасадар Кыргызстана ў Беларусі і пастаянны паўнамоцны прадстаўнік рэспублікі ў статутных і іншых органах СНД Ішангуль Балджурава падала ў адстаўку.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва 24.kg са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле дадзеных інфармагенцтва, Балджурава знаходзіцца ў дадзены момант у Кыргызстане. Заяву аб адстаўцы яна перадала 4 верасня прэзідэнту пераходнага перыяду Розе Атунбаевай асабіста.

У дыппрадстаўніцтве Кыргызстана ў Беларусі БелаПАН не змаглі пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра адстаўку амбасадара. Аднак паведамілі, што Балджурава ў цяперашні час сапраўды знаходзіцца ў Кыргызстане.

Прэс-сакратар прэзідэнта Кыргызстана Султан Каназараў таксама не валодае інфармацыяй пра магчымую адстаўку Балджуравай. «Асабіста мне пра гэта нічога не вядома», - сказаў ён БелаПАН.

У прэс-службе МЗС дадзеную інфармацыю пакуль не пацвердзілі, адзначыўшы, што пра адстаўку Балджуравай таксама даведаліся з паведамленняў у СМІ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках