11 чэрвеня 2026, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Ва ўладаў стратэгія адна - вісець на чужой шыі

18
Леанід Заіка: Ва ўладаў стратэгія адна - вісець на чужой шыі

На нарадзе 22 лістапада Лукашэнка зладзіў разнос ураду: не трэба рэформаў, нагуляліся ў рэформы.

У гэты ж дзень усе СМІ абляцела інфармацыя: на 2012 год Расея знізіць кошты на газ для Беларусі амаль у два разы. Лукашэнкі з Крамлём пахавалі сякеру вайны альбо гэта часовае перамір'е - да заканчэння прэзідэнцкіх выбараў у Расеі?

У інтэрв'ю «Беларускаму партызану» пракаментаваў дадзеныя выказванні кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- Усё было дрэнна. Трэба было адразу тэлефанаваць двум расейскім калегам. Лукашэнка бліскуча з'ездзіў, убачыў, што грошы пойдуць - прыехаў, зладзіў разнос. Бо толькі па адным газе выгада складзе каля 3 мільярдаў даляраў!

Вось ён, поспех бліскучага беларускага лідэра сярод дзвюх «кульгавых качак»: Мядзведзеў ужо больш ніколі не стане прэзідэнтам, а былы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана Назарбаеў такім і застанецца.

- Леанід Фёдаравіч, а вы ўпэўненыя, што абяцаныя грошы пойдуць?

- Не жывыя грошы пойдуць... Выгада па газе складзе прыкладна 2,6-2,8 мільярда даляраў. Проста гэтыя грошы не давядзецца аддаваць. Нафта пойдзе - закупілі ж азербайджанскай, венесуэльскай нафты на 1 мільярд 100 мільёнаў - вось і абваліўся курс. Але з сакавіка па верасень Лукашэнка сядзеў, маўчаў, мучыўся толькі адным пытаннем: а дзе грошы ўзяць?

Ніякай шокавай тэрапіі не будзе - у людзей адбыўся шок без тэрапіі, калі народ па заробках апусцілі ў тры разы! Цяпер вось быў у краме - што людзі купляюць? Адна бабка брала кількі крыху, кавалачак масла ды малюсенькі кавалачак кілбасы - тысячы на ​​тры. Вось і ўвесь сказ. Вось вынік за 17 гадоў: у нас заробак у 200 даляраў, у расейцаў - 850 даляраў. І ніякіх рэформаў не трэба, таму што Мясніковіч не ўмее праводзіць рэформы. Не ўмее Лукашэнка падбіраць патрэбныя кадры. А я асабіста прыхільнік ня рэформаў, а прафесіяналізму, прафесіяналаў...

Бо колькі цяпер раз'язджае па Беларусі Герман Грэф. Мілер за газавыя саступкі таксама запатрабуе кавалачак беларускага пірага. Бо за Мілерам стаіць Пуцін, а Пуцін-та - гаспадар.

- І ці надоўга хопіць расійскіх грошыкаў?

- Улада можа трымацца ва ўладзе, прадаючы дзяржаўную ўласнасць на 130 мільярдаў даляраў. Таму што ў гэтай цяперашняй улады стратэгія адна - вісець на чужой шыі. На самой справе, беларусам грошы не патрэбныя - грошы патрэбныя асобным персаналіям, каб падабацца народу. За 17 гадоў мы «дасягнулі» заробкаў у 200 даляраў - як у Сьера-Леонэ, там, праўда, столькі чыноўнікі атрымліваюць.

Так што хутка прыедуць хлопцы з піламі - пілаваць беларускую ўласнасць; чыноўнікі таксама будуць пілаваць, але толькі - лобзікам. Хай лобзікам, але будуць.

А мы... У нас 50% народа жыве на дзяржаўныя субсідыі, крэдыты, астатнія 50% - за кошт уласнай працы, зарабляюць. Дык вось, 50 адсоткаў разумных, працавітых, добрых павінныя проста з'ехаць з краіны. Застанецца распрадаць актывы астатніх 50 адсоткаў - і жыць, як прыйдзецца. Выснова адна: рабіць тут няма чаго! І Расея абавязкова скарыстаецца паслугамі разумных беларусаў, якія хочуць жыць...

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках