18 траўня 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША патрабуе ўвесці супраць Лукашэнкі жорсткія санкцыі і правесці новыя выбары

106
Сенат ЗША патрабуе ўвесці супраць Лукашэнкі жорсткія санкцыі і правесці новыя выбары

Сенат ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прэзідэнцкія выбары ў Беларусі як нелегітымныя і ашуканскія.

Сенат ЗША заклікае беларускія ўлады да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Рэзалюцыя заклікае прэзідэнта ЗША і дзяржсакратара ЗША каардынаваць палітыку ЗША ў дачыненні да Беларусі з палітыкай Еўразвяза; узнавіць тэхнічную і матэрыяльную падтрымку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі; пашырыць амерыканскі спіс службовых асоб Беларусі, адказных за пераслед апанентаў рэжыму пасля 19 снежня 2010 года, і накласці мэтанакіраваныя санкцыі на гэтых асобы і іхнія сем’і; вызначыць далейшыя прадпрыемствы, якія ўзбагачаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, забараніць гандаль з імі і замарозіць іхнія актывы.

Рэзалюцыя заклікае Еўразвяз далучыцца да амерыканскіх санкцый супраць «Белнафтахіма» («Лакафарбы» і «Шкловалакна»); спыніць усе праекты ў дачыненні да беларускіх уладаў, адказных за падаўленне апазіцыі і парушэнні правоў чалавека, і выключыць беларускіх службовых асоб з удзелу ў сустрэчах Усходняга партнёрства; пашырыць еўрапейскі спіс службовых асоб Беларусі, адказных за пераслед апаннтаў рэжыму пасля 19 снежня 2010 года, і накласці мэтанакіраваныя санкцыі на гэтых асоб і іхніх сваякоў.

Рэзалюцыя таксама заклікае Міжнародную хакейную федэрацыю забраць у Беларусі права на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, калі беларускія ўлады не вызваляць усіх палітвязняў.

Рэзалюцыя была ўнесеная на разгляд Сенату ЗША 9 сакавіка сенатарамі Джонам Маккейнам, Дзікім Дэрбінам, Джозэфам Ліберманам, Бенджамінам Кардзінам.

Прадстаўляючы рэзалюцыю ў Сенаце, сенатар Джозаф Ліберман сказаў, сярод іншага, што рэзалюцыя «скажа дысыдэнтамі ў Беларусі, што мы не забыліся і не забудзем ні на іх, ні на іхнія справы, што мы памятаем іхнія імёны і будзем салідарна стаяць побач з імі, пакуль яны не дасягнуць сваёй мэты - свабоднай і дэмакратычнай Беларусі».

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках