1 чэрвеня 2024, Субота, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння падаражэе бензін

107
Сёння  падаражэе бензін

Кошт 92-га падвышаецца на 3,4% - да 3 тысяч рублёў, а "салярка" падаражэе на 10,4% - да 2850 рублёў.

З 3 сакавіка ў Беларусі павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва ад 4,5% да 10,4%. Пра гэта "Еўрарадыё" распавялі на некалькіх аўтазапраўках.

Новыя кошты на паліва будуць наступнымі:

95 - 3400 (цяпер - 3240)

92 - 3000 (цяпер - 2870)

80 - 2410 (цяпер - 2250)

ДП - 2850 (цяпер - 2580)

Тым часам "Белнафтахім" пакуль адмаўляе планы па павышэнні коштаў.

"У мяне на дадзены момант інфармацыі пра падаражэнне няма", паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

Нагадаем, Беларусь атрымлівае нафту з Расеі па льготных коштах. Нягледзячы на гэта кошт паліва, якое вырабляецца на беларускіх НПЗ з ільготнай расейскай нафты, набліжаецца да еўрапейскага. Для прыкладу, літр 92-га бензіну ў Смаленску каштуе 25 рублёў 27 капеек або на 3 рублі танней, чым у Беларусі.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках