24 красавiка 2024, Серада, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст БелаПАН асуджаны на 7 сутак арышту

2
Журналіст БелаПАН асуджаны на 7 сутак арышту

Магілёўскі журналіст, пазаштатны карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч асуджаны на сем 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Барыс Бухель, такое рашэнне прыняла 28 сакавіка суддзя Ленінскага раёна Магілёва Ірына Ланчава.

Журналіст абвінавачаны па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу - супраціўленьне супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства. За першае правапарушэнне ён асуджаны на шэсць сутак арышту, за другое - на суткі. Сваёй віны Лапцэвіч не прызнаў.

Уладзімір Лапцэвіч, нагадаем, быў затрыманы 25 сакавіка прыкладна ў 17.00 на вуліцы Ленінская каля Зорнай плошчы. Ён планаваў асвятляць мерапрыемства, якое планавалі правесці мясцовыя прадстаўнікі дэмсілаў з нагоды Дня волі, - ускладанне кветак да краязнаўчага музея. Без тлумачэння прычын журналіста даставілі ў міліцэйскм пастарунак, а потым - у ізалятар часовага ўтрымання.

У апорным пункце Лапцэвіч напісаў скаргу пракурору Ленінскага раёна Магілёва. У ёй паказана, што затрыманне здзяйснялі людзі ў форме супрацоўнікаў міліцыі, якія не прадставіліся і не растлумачылі прычын сваіх дзеянняў. Затрыманне суправаджалася гвалтам - журналіста ўпіхнулі ў аўтобус, не паведаміўшы, куды вязуць.

Лапцэвіч таксама інфармуе пракурора, што ў пастарунку супрацоўнікі міліцыі зневажалі ягоную нацыянальную годнасць. «Адмаўляючы мне ў сваіх адказах на беларускай мове, супрацоўнікі міліцыі зневажаюць маю нацыянальнае годнасць. Гэта выявілася і ў тым, што былі падсунуць нейкія пратаколы, якія я не змог прачытаць», - адзначаецца ў скарзе.

Журналіст просіць пракурора пакараць тых, хто затрымаў яго «пры поўнай адсутнасці якіх-небудзь падстаў», і тых, хто прыніжаў ягоную нацыянальную годнасць.

Нагадаем, 24 сакавіка ў Магілёве да трох сутак арышту быў прысуджаны яшчэ адзін журналіст, які супрацоўнічае з незалежнымі СМІ, Алесь Асіпцоў. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве - адпраўленні натуральных патрэб у грамадскім месцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках