20 траўня 2024, панядзелак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзі-карнікі атрымалі падвышэнне

52
Суддзі-карнікі атрымалі падвышэнне

Наступную катэгорыю атрымала суддзя, якая пасля працэса над Атрошчанкавым, Малчанавым і Новікам была ўнесеная ў спіс неўязных у ЕС.

Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Таццяна Чаркас, якая 2 сакавіка прысудзіла Аляксандра Малчанава, Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Атрошчанкава да зняволення на тэрміны ад 3 да 4 гадоў за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года, атрымала падвышэнне. Указам № 169 ад 19 красавіка Аляксандр Лукашэнка надаў суддзі, што пасля працэсу трапіла ў спіс неўязных у Еўрасаюз, трэцюю кваліфікацыйную катэгорыю, паведамляе Еўрарадыё.

Тым жа ўказам наступную катэгорыю атрымала суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Таццяна Швец. 4 чэрвеня 2010 года яна асудзіла да 1 года абмежавання волі актывіста дэмакратычных сілаў Яўгена Якавенку, які змагаўся за права праходзіць альтэрнатыўную грамадзянскую службу. Яго звінавацілі ва ўхіленні ад вайсковага прызыву.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках