27 красавiка 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Андрэя Пачобута адмаўляецца сьведчыць супраць мужа

10
Жонка Андрэя Пачобута адмаўляецца сьведчыць супраць мужа

Аксану Пачобут сёньня выклікалі ў Гарадзенскую абласную пракуратуру па крымінальнай справе супраць яе мужа, журналіста "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута, які названы падазраваным.

Яе выклікаў сьледчы па найважнейшых справах Арсені Нікольскі. Аксана Пачобут адмовілася даваць паказаньні, паколькі не абавязаная сьведчыць супраць блізкіх, паведамляе Радыё Свабода.

Супраць Андрэя Пачобута распачата крымінальная справа паводле часткі І артыкула 368 Крымінальнага кодэксу "Абраза прэзыдэнта РБ". У якасьці падставы ўзятыя публікацыі журналіста: восем артыкулаў у "Газэце выборчай" і па адным — на "Беларускім партызане" і ў яго прыватным блогу. Сам ён раней адмовіўся даваць паказаньні ў пракуратуры, бо ня лічыць сябе вінаватым. Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ апісалі маёмасьць сям’і Андрэя Пачобута і забралі кампутар.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках