5 траўня 2024, Нядзеля, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне затрыманы актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар

4

Сёння раніцай міліцыянты прыйшлі да яго дадому.

Аб затрыманні Ігара Банцара ў прамым эфіры «Еўрарадыё» паведаміла ягоная жонка, кіраўнічка Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва. Па ейных словах, аб прычынах затрымання міліцыянты нічога не сказалі. Дзе зараз знаходзіцца Ігар, невядома.

Анжаліка Арэхва мяркуе, што затрыманне Ігара можа быць звязанае з сённяшнім судом над журналістам Анджэем Пачобутам, які пачнецца ў Гродне. Актывісты Саюзу палякаў збіраюцца прыйсці да будынка суду, каб падтрымаць Пачобута. Верагодна, каб не дапусціць масавай акцыі, некаторым актывістам міліцыянты паспрабуюць уручыць позвы для яўкі сёння ў міліцыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках