10 траўня 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі крэдыт - як мёртваму прыпаркі

27

Грошы пойдуць на фінансаванне сумесных беларуска-кітайскіх праектаў.

У прыватнасці, сродкі пойдуць на будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Сума гэтага крэдыту складзе больш за 650 мільёнаў даляраў.

340 мільёнаў даляраў пойдуць на рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі Менск-Гомель. Рамантавацца будзе ўчастак Жлобін-Гомель. А яшчэ больш за 60 мільёнаў даляраў кітайцы дадуць на электрыфікацыю чыгункі ад Гомеля да Асіповічаў і ад Жлобіна да Калінкавічаў.

Эканаміст Сяргей Чалы ў каментары «Еўрарадыё» крытычна ацаніў атрыманне кітайскіх крэдытаў.

«Яны (кітайцы. - Еўрарадыё) фактычна выступаюць адначасова і падрадчыкамі па гэтых праектах. Самі крэдытуюць і самі ж выконваюць працу. Гэта значыць кітайскі крэдыт ад «Эксімбанка» ідзе на аплату працы кітайскага субпадрадчыка. Яны такім чынам стымулююць экспарт сваіх тавараў і паслуг, а мы застаемся з гэтым доўгам».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках