21 траўня 2024, aўторак, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмежаванні на вываз паліва не будуць тычыцца камандзіровачных

13
Абмежаванні на вываз паліва не будуць тычыцца камандзіровачных

Для пацверджання статусу неабходна будзе прад'яўляць камандзіровачныя і службовыя пасведчанні.

«Абмежаванні, у прыватнасці, патрабаванне аплочваць паліва ў баку машыны пры паўторным на працягу 5 дзён перасячэнні мяжы, не закрануць камандзіровачных. Яны ўведзеныя для фізічных асоб і не будуць распаўсюджвацца на асоб, якія накіроўваюцца за мяжу па службовай патрэбе», - заявіў «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Для пацверджання статусу неабходна будзе прад'яўляць камандзіровачныя і службовыя пасведчанні, удакладніў А. Цішчанка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што парадак прымянення ахоўных мер ўнутранага рынку «будзе ўдасканальвацца».

Як раней паведамлялася, у Беларусі з 11 чэрвеня, у адпаведнасці з пастановай Саўміна N753, уведзеныя абмежаванні па вывазу аўтамабільнага паліва з рэспублікі за межы Мытнага саюза - не больш за поўны паліўны бак і каністру аб'ёмам 10 л адзін раз на пяць дзён. Пры перавышэнні нормы або перыядычнасці паездак, за паліва, якое ў тым ліку знаходзіцца ў баку, спаганяецца збор, эквівалентны вывазной мытнай пошліне на нафтапрадукты.

Таксама з 12 чэрвеня ў рэспубліцы, у адпаведнасці з пастановай урада N755, уведзеныя абмежаванні на вываз за межы Мытнага саюза шэрагу харчовых тавараў і тытунёвых вырабаў беларускай вытворчасці, а таксама пачала дзейнічаць забарона на вываз некаторых спажывецкіх тавараў і бытавой тэхнікі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках