29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За запіс «Вконтакте» ў Гомелі затрыманы актывіст Пётр Філон

27
За запіс «Вконтакте» ў Гомелі затрыманы актывіст Пётр Філон

У сваім акаўнце «Вконтакте» Філон размясціў зварот, адрасаваны супрацоўнікам КДБ.

Таксама хлопец праз сацыяльную сетку запрашаў сваіх сяброў на сустрэчу. Гэты запіс і стаў падставай для затрымання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў гомельскі актывіст Пётр Кузняцоў.

Пётр Кузняцоў: «У канцы мінулага тыдня ён размясціў запіс у сваёй сацыяльнай сетцы. Ён напісаў: «Таварышы афіцэры КДБ, я ўсё роўна звальняюся. Таму прашу не псаваць жыццё мне і блізкім людзям». А пасля ён зрабіў невялікі запіс і запрасіў сабрацца і сустрэцца з ім у яго на раёне сёння. Яго затрымалі, цяпер трымаюць у Савецкім РАУС. І гэты запіс яму інкрымінуюць як спробу арганізаваць несанкцыянаванае мерапрыемства».

Як паведаміў Кузняцоў, Пётр Філон раней працаваў выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Ён актыўны карыстальнік сацыяльных сетак і ўдзельнік «маўклівых акцый». Магчыма, кажа Кузняцоў, гомельскаму актывісту помсцяць за ягоную актыўную пазіцыю.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках