26 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст пачаў «чыстку» адвакатаў

13
Мінюст пачаў «чыстку» адвакатаў

Як паведамляе сайт Міністэрства юстыцыі, у Беларусі пачалася пазачарговая атэстацыя адвакатаў.

Галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі зацверджаны склады атэстацыйных камісій. У іх уключаныя кіраўнікі упраўленняў юстыцыі, калегій адвакатаў, суддзі, дэпутаты, прадстаўнікі юрыдычнай навукі.

Атэстацыйныя камісіі, узначаленыя начальнікамі адпаведных галоўных упраўленняў юстыцыі, разгледзяць працу адвакатаў зыходзячы з якасных і колькасных паказчыкаў іхняй дзейнасці па абароне па крымінальных справах, прадстаўніцтва па грамадзянскіх справах, справах, якія ўзнікаюць з гаспадарчых (эканамічных) спрэчак, і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пры ацэнцы дзейнасці будуць улічвацца работа па прававой асвеце насельніцтва і ўдзел у аказанні юрыдычнай дапамогі жыхарам сельскай мясцовасці і аграгарадкоў. Пры атэстацыі будуць улічвацца заахвочванні адвакатаў, а таксама дысцыплінарныя спагнанні, факты парушэння дзеючага заканадаўства, паведамляе сайт Мінюста.

«Вынікі атэстацыі дазволяць даць рэальную адзнаку якасці і эфектыўнасці дзейнасці як кожнага адваката, так і адпаведнай раённай юрыдычнай кансультацыі і абласной (Менскай гарадской) калегіі адвакатаў у цэлым», - адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, у лютым Мінюст пазбавіў ліцэнзій чатырох адвакатаў Менскай гарадской калегіі адвакатаў - Алега Агеева, Тацяну Агееву, Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву, якія абаранялі фігурантаў справы аб так званых масавых беспарадках у Менску 19 снежня. 3 сакавіка са складу калегіі быў выключаны адвакат кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Павел Сапелка.

23 сакавіка Мінюст папярэдзіў прэзідыум Менскай гарадской калегіі адвакатаў аб магчымасці прымянення да «некаторых службовых асобаў» прэзідыума дысцыплінарнага і адміністрацыйнага характару ў выпадку «працягу палітыкі канфрантацыі» і «палітызаванасці пытанняў спынення дзеяння ліцэнзій» сябраў калегіі.

6 чэрвеня Павал Сапелка звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай даць адзнаку загаду Мінюста аб пазачарговай атэстацыі адвакатаў.

Былы адвакат сцвярджае, што загад Мінюста супярэчыць нарматыўным актам, які рэгулюе адвакацкую дзейнасць, у тым ліку палажэнням закона «Аб адвакатуры» і пастановы Мінюста «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі адвакатаў». У іх нідзе наўпрост не гаворыцца пра пазачарговай атэстацыі адвакатаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках