10 траўня 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паспрабаваў «укалоць» Кудрына

71
Мясніковіч паспрабаваў «укалоць» Кудрына

Прэм'ер-міністр Беларусі перадаў сёння кіраўніку ўрада РФ Уладзіміру Пуціну справаздачу «аб праведзенай працы па выхадзе з крызісу».

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Я хачу, па-першае, падзякаваць Вам, кіраўніку Урада, за эканамічную падтрымку за кошт сродкаў антыкрызіснага фонду. Мы беражліва будзем выкарыстоўваць кожную капейку. Я сёння падрыхтаваў і Вам перадам свайго кшталту справаздачу аб праведзенай працы. Аляксей Леанідавіч вельмі ўважліва глядзіць за кожным пунктам, я думаю, што ў нас тут будзе ўсё нармальна», - сказаў Мясніковіч ў Маскве перад трохбаковымі перамовамі прэм'ераў краін Мытнага Саюза, паведамляе АФН.

Варта адзначыць, што напярэдадні міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын раскрытыкаваў дзеянні беларускіх уладаў.

«У мяне склалася ўражанне, што беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу... Хвароба заганяецца ўглыб», - канстатаваў Кудрын, не выключыўшы пры гэтым магчымасць змены умоваў вылучэння наступных траншаў крэдыту АФ ЕўрАзЭС.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках