4 траўня 2024, Субота, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міліцыянты зламалі яму палец, магчыма, рэбры...»

63
«Міліцыянты зламалі яму палец, магчыма, рэбры...»

Жыхар Брэста, які абараняў людзей ад супрацоўнікаў у цывільным, быў збіты і арыштаваны на 15 сутак.

Пра гэта распавёў «Радыё Свабода» удзельнік маўклівай акцыі Юрый Несцер, які таксама адбываў арышт і выйшаў на волю.

«6 ліпеня мы не змаглі адбіць каардынатара «Маладой Беларусі» Юрыя Бацука, бо на яго наляцела каля шасці чалавек у цывільным. Чатыры бандыта наляцелі і на Алега, які заступіўся за Бацука. Яго скруцілі і кінулі на міліцэйскі аўтамабіль, а потым у аўтазак. Гэтага маладога мужчыну завуць Алег, ён мае свой бізнес у Брэсце. Я быў з ім у адной камеры. У аўтазаку, як мне распавёў Алег, яго кінулі на падлогу і пачалі біць і таптаць нагамі. Міліцыянты зламалі яму палец, магчыма, зламалі рэбры і пашкодзілі іншыя органы, разбілі акуляры. Потым адвезлі ў міліцыю».

Па словах Юрыя Несцера, Алега абвінавацілі па двух адміністрацыйных артыкулах: за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці і за супраціў супрацоўнікам міліцыі. Яго прысудзілі да арышту на 15 сутак.

Алег да гэтага часу адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста.

15 ліпеня Ленінскі раённы суд Берасьця прысудзіў да штрафу ў памеры 40 базавых велічынь каардынатара «Маладой Беларусі» па Брэсцкай вобласці Юрыя Бацука.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках