19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі асудзіў масавыя арышты ў Беларусі

16
МЗС Латвіі асудзіў масавыя арышты ў Беларусі

Праваахоўныя органы Беларусі па-ранейшаму не выконваюць права жыхароў на свабоду сходаў, якое з'яўляецца адной з асноваў дэмакратыі.

Пра гэта сказаў міністр замежных справаў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс, перадае Delfi.

Ён паказаў, што Латвія зацікаўленая ў стабільных добрых адносінах з Беларуссю, але такія дзеянні ўладаў не спрыяюць паразуменню паміж краінамі. «Для Латвіі не прымальнае тое, што адбываецца ў Беларусі са снежаньскіх выбараў - судовыя працэсы супраць кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў апазіцыі, абмежаванне волі грамадства і СМІ, неапраўданае прымяненне сілы падчас акцый пратэсту», - падкрэсліў Крыстоўскіс.

Ён таксама выказаў расчараванне тым, што Беларусь, не слухаючы рэкамендацый ні Латвіі, ні іншых удзельніц Еўрапейскага звяза, заводзіць сябе ў тупік.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках