25 красавiка 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі 20 кілаграмаў трацілу

27
У Менску знайшлі 20 кілаграмаў трацілу

Нямецкую авіябомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі працаўнікі ў Менску.

Аб гэтым БелТА паведаміў кіраўнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Беларусі Сяргей Кабаковіч.

Па ягоных словах, авіябомбу знайшлі ў раёне вул. Быхаўская працаўнікі будоўлі, якія рылі катлаван на будпляцоўцы. Першапачаткова яна знаходзілася на глыбіні каля 1,5 м.

Супрацоўнікі міліцыі аператыўна ачапілі месца вакол небяспечнай знаходкі і правялі неабходныя мерапрыемствы па эвакуацыі грамадзянаў. Прыбылыя на месца сапёры ўнутраных войскаў вызначылі, што бомба мела калібр 50 кг з выбуховым рэчывам магутнасцю каля 20 кг у тратылавым эквіваленце.

На спецыяльным аўтамабілі авіябомбу перавезлі на падрыўную пляцоўку за межамі горада, дзе яе і падарвуць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках