9 чэрвеня 2026, aўторак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Менска пагражае звальненнямі за пустыя прылаўкі

100
Мэр Менска пагражае звальненнямі за пустыя прылаўкі

Усе дырэктара крамаў Менска за пустыя прылаўкі павінныя быць звольненыя.

Аб гэтым заявіў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на пасяджэнні мэрыі, на якім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы ў студзені-чэрвені бягучага года, паведамляе БелТА.

Рэзкую рэакцыю мэра выклікалі факты напаўпустых паліц ў некаторых крамах горада, агучаныя намеснікам старшыні гарвыканкама Уладзімірам Калтовічам.

«Калі ёсць пустыя прылаўкі - павіннае рушыць услед звальненне дырэктара крамы», - сказаў мэр сталіцы, падкрэсліўшы, што магчымасці для запаўнення таварамі паліцаў крамаў горада сёння ёсць. Факты напаўпустых паліц ў некаторых крамах сталіцы ён расцаніў як нежаданне працаваць кіраўніцтва гандлёвых аб'ектаў.

Мікалай Ладуцька заўважыў, што ў Менску шмат суб'ектаў гаспадарання, якія жадаюць развіваць бізнес, пашыраць сетку гандлёвых аб'ектаў, пры тым, што кіраўніцтва некаторых дробных аб'ектаў не надае належнай увагі пытанням запаўнення таварамі крамаў у поўным аб'ёме. Дамовы арэнды з такімі суб'ектамі гаспадарання павінныя быць скасаваныя, лічыць старшыня Менгарвыканкама.

«Дамовы арэнды павінныя быць скасаваныя ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, а плошчы перададзеныя ўстойлівым гандлёвым арганізацыям», - сказаў Мікалай Ладуцька. Ён падкрэсліў, што ўся сфера гандлю Менска павінная быць узорна-паказальнай.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках