2 траўня 2024, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігальскі: Палітыцы ЕЗ у Беларусі заўсёды не хапала паслядоўнасці

7
Мігальскі: Палітыцы ЕЗ у Беларусі заўсёды не хапала паслядоўнасці

Такое меркаванне выказаў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі.

У інтэрв'ю «Польскаму радыё» еўрадэпутат адзначыў, што Беларуссю да нядаўняга часу цікавіліся толькі непасрэдныя суседзі, а вялікія краіны не звярталі на яе ўвагі, каб не псаваць сваіх адносінаў з Расеяй. Марэк Мігальскі выказаў здагадку, што са стварэннем Еўрапейскай дыпламатычнай службы палітыка ЕЗ стане больш прадуманай і стабільнай, аднак гарантаваць гэтага пакуль нельга.

Ён таксама раскрытыкаваў цяперашнюю палітыку Польшчы ў дачыненні да Беларусі.

- Я даволі крытычна ацэньваю палітыку, якую праводзіў ў самой Беларусі цяперашні ўрад. За гэты час у Беларусі адбылося страшнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, - заявіў Мігальскі. - Усе тыя намаганні, якія шчыра прымяняў польскі ўрад, не прынеслі жаданых эфектаў, хутчэй наадварот. Гэта значыць, што інструменты, якія выкарыстоўвае Польшча - неэфектыўныя.

Арсенал сродкаў ўздзеяння на беларускія ўлады малы, але яго трэба больш эфектыўна выкарыстоўваць. Тады ён прынясе вялікія вынікі, перакананы еўрадэпутат. Разам з тым ён спадзяецца, што Лукашэнка зразумее неабходнасць павароту ў бок Еўропы.

- Калі ён стаіць перад дылемай, з кім звязаць сваю палітыку і эканоміку - з Еўропай ці з Расеяй, то хай паглядзіць, дзе вышэйшы ўзровень жыцця, тэхналогій. Я думаю, што ён з'яўляецца досыць хітрым палітыкам, каб зразумець, што гарантыі, якія дае Еўразвяз, нашмат мацнейшы за тыя, якія яму можа даць Мядзведзеў ці Пуцін, - сказаў Мігальскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках