10 чэрвеня 2026, Серада, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шлях відавочна не блізкі

6
Шлях відавочна не блізкі

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў з адміністрацыі Лукашэнкі адказ на свой зварот з просьбай ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Гэты зварот быў накіраваны разам з 165 тысячамі іншымі петыцыямі з 30 краін 9 снежня 2011 года, напярэдадні Дня правоў чалавека.

У адказе гаворыцца, што «Рэспубліка Беларусь паслядоўна ідзе па шляху абмежавання ўжывання смяротнага пакарання».

«Разглядаючы смяротнае пакаранне як з'яву выключную, беларускі заканадаўца пашырыў абмежаванне ўжывання смяротнага пакарання. Да гэтага пакарання не могуць быць асуджаныя асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў, і жанчыны (раней па артыкуле 23 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь смяротнае пакаранне не ўжывалася толькі да цяжарных жанчын у момант здзяйснення злачынства або вынясення прысуду), а таксама для мужчын, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту да дня вынясення прысуду (уведзеныя змены ў Крымінальны кодэкс з 1 снежня 2001 года)», - напісана ў адказе, падпісаным загадчыкам аддзела па пытаннях грамадзянства і памілавання Кісялёвым А.І.

«Рух на шляху выключэння смяротнага пакарання з ліку крымінальных пакаранняў не можа быць аднолькавым ў розных дзяржавах свету. Немагчыма за адзін раз змяніць унутрынацыянальныя, гістарычна сфарміраваныя погляды ў гэтым пытанні», - лічаць у адміністрацыі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках