9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бандарэнка патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць БТ

17
Андрэй Бандарэнка патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць БТ

З такой заявай дырэктар ІАУ «Платформа» звярнуўся ў РАУС Першамайскага раёна.

Прычынай звароту паслужыў рэпартаж, паказаны па беларускім тэлебачанні ў праграме «У цэнтры ўвагі» 11 снежня 2011 года, піша «Беларускі Партызан».

У дзеяннях аўтара праграмы ўгледжваюцца прыкметы складу злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 188 і ч. 2 арт. 189 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (распаўсюд заведама ілжывых, ганебных для іншай асобы выдумак, якія змяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі, злучаныя з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства (паклёп) і наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, нанесенае ў сродках масавай інфармацыі (абраза). У паказаным сюжэце змяшчаюцца заведама ілжывыя, ганебныя выдумкі і абразлівая інфармацыя, якія прыніжаюць гонар, годнасць і справавую рэпутацыю Андрэя Бандарэнкі.

У прыватнасці аўтары перадачы, якія, пэўна, забыліся на на існаванне Заканадаўства Рэспублікі Беларусь, груба ўмяшаліся ў асабістае жыццё дырэктара.

Не маючы згоды дырэктара ІАУ «Платформа», журналісты БТ распаўсюдзілі ягоныя фотаздымкі і відэаздымку, тым самым парушылі канстытуцыйныя правы і свабоды асобы Андрэя Бандарэнкі, спаслаліся на нібыта наяўную ў яго крымінальную мянушку і падалі загадзя ілжывую інфармацыю аб дачыненні дырэктара «Платформы» да справы аб махлярстве, але «забыліся» ўдакладніць, што ён быў цалкам апраўданы Менскім гарадскім і Вярхоўным судамі.

Як паказана ў заяве: «Распаўсюджаныя аўтарам праграмы ў дачыненні да мяне, А. Бандарэнкі, звесткі прычыняюць мне і маёй сям'і маральныя пакуты і наносяць маральную шкоду. Яны змяшчаюць непрыстойную, прыніжальную для чалавека ацэнку ягонай асобы, прыніжаюць гонар і годнасць, губляюць мой аўтарытэт ва ўласных вачах і ў вачах навакольных. Звесткі ўтрымліваюць істотнае скажэнне фактаў і ганьбяць мяне як законапаслухмянага грамадзяніна».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках