26 красавiка 2024, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПСС патрабуе адказаў ад КДБ

32
РПСС патрабуе адказаў ад КДБ

Грамадзянская кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» пачынае грамадскую ініцыятыву «Патрабуем адказаў!».

У межах ініцыятывы кампанія РПСС плануе аб'яднаць усіх тых грамадска-палітычных актывістаў, моладзевых і палітычных лідэраў, якія калі-небудзь былі завербаваныя КДБ з мэтай разам змагацца за свае канстытуцыйныя правы і заклікаць вінаватых да адказнасці. Ужо сёння прэс-сакратар «РПСС» і каардынатар ініцыятывы Уладзімір Кумец накіраваў скаргу ў пракуратуру горада Менска, дзе ён патрабуе ад пракуратуры правесці праверку па факце незаконнай вярбоўкі 23 верасня 2011 года і прызнаць гэта пагадненне недобраахвотных і нікчэмным. Таксама ў бліжэйшы час ён будзе звяртацца аб тым, каб яму назвалі тыя супрацьпраўныя дзеянні, якія ён здзейсніў, што зараз вымушаны знаходзіцца за мяжой, асцерагаючыся помсты з боку КДБ.

«Яшчэ мне цікава чаму КДБ, калі называе дакладныя лічбы аб выяўленні дзейнасці 23-х супрацоўнікаў і агентаў замежных спецслужбаў, выкрыцці 33 вярбовачных падыходаў да беларускіх грамадзянаў з боку замежных выведак не адчыталася перад Лукашэнкам за колькасць уласных завербаваных беларускіх грамадзянаў для агентурнай працы ўнутры краіны і за мяжой ? Як мінімум аб 5 фактах ўжо вядома. Колькі ж яшчэ беларускіх агентаў працуе за мяжой? І што яны хочуць ад нас зараз? Ужо цяпер я звязаўся з Сяргеем Паўлюкевічам, Максімам Чарняўскім (раскрылі сваю вярбоўку ў кастрычніку) і яны пагадзіліся далучыцца да нашай ініцыятывы і заклікаць КДБ да адказнасці. У сваю чаргу хачу падзякаваць Праваабарончаму цэнтру «Вясна» за аказанне юрыдычнай падтрымкі ў падрыхтоўцы скаргаў», - кажа Кумец.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках