Козік: Трэба павышаць заробкі на некаторых прадпрыемствах
26- 3.02.2012, 10:06
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на ўчорашняй калегіі Міністэрства прамысловасці адзначыў, што ўжо цяпер на некаторых прадпрыемствах трэба павышаць заработныя платы.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прафсаюзнай арганізацыі.
Гаворачы аб выніках працы прадпрыемстваў за мінулы год, удзельнікі паседжання адзначылі, што ў цэлым галіна спрацавала нядрэнна, што адбілася і на росце заработных плат, піша Onliner.by.
Аднак Козік у сваю чаргу адзначыў, што існуе шэраг прадпрыемстваў і арганізацый, дзе пытанне аб павелічэнні заработных плат неабходна вырашаць ужо ў бліжэйшычас.
Нагадаем, учора першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка раскрытыкаваў прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці за адсутнасць новых буйных інвестыцыйных праектаў.