Чыж: «Дзе вы знойдзеце ідыётаў за мяжой фінансаваць нешта ў Беларусі?»
76- 3.02.2012, 15:10
На паседжанні выканкама Федэрацыі футбола прагучала дзіўнае адкрыцьцё ад аднаго з найбуйных бізнесмэнаў краіны.
Як паведамляе «Салідарнасць», калі гаворка зайшла аб тым, што ФК «Партызан» у сувязі з фінансавымі цяжкасцямі не можа прайсці праверку, усталяваную рэгламентам, гендырэктар клуба Людас Румбуціс звярнуўся да прысутных:
- Я прашу адтэрмінаваць ліцэнзаванне клуба яшчэ на два тыдні. У цяперашні час вядуцца перамовы з Раманавым (бізнесмэн з Літвы).
Паказальнай была рэакцыя ўладальніка групы кампаній «Трайпл» і менскага «Дынама» Юрыя Чыжа:
- Хто вам дасць час? Дзе вы знойдзеце ідыётаў за мяжой фінансаваць нешта ў Беларусі?
І, мяркуючы па ўсім, гэтае выказванне датычнае не толькі футбола.